Дабрачынны агляд кабарэ ў Бельску
У Бельску Падляшскім прайшоў дабрачынны агляд кабарэ “Капок”. Падчас яго збіралі грошы на лячэнне аднагадовага Максімільяна Аляськевіча. На сцэне Крэатыўнага цэнтра культуры прэзентавалі кабарэ з Беластока, Вярбковіц, Любліна ды Магільна. “Мы ўдзячныя за дапамогу. Перад Максімільянам – вельмі цяжкае і дарагое лячэнне,” – кажа бацька хворага хлопчыка Марэк Аляськевіч:
– Максімільян будзе зараз рыхтавацца да аперацыі. Перад ім нялёгкае лячэнне, якое і каштуе шмат.
Хлопцу будзе трэба з’ехаць за мяжу дзеля прадаўжэння працэсу лячэння, цана якога дасягае 143 тысяч еўра. 18 красавіка пройдзе чарговае мерапрыемства дапамогі хвораму хлопцу – дабрачынны марафон зумбы.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск
Фота аўтара
