Дабрачынны баль для Ячанскага прыходу
Больш за 100 чалавек сабраліся на дабрачынны баль для Ячанскага прыходу. Гэта ўжо чацвёртая такога кшталту акцыя, якая мае на мэце збор сродкаў для гэтага маленькага прыходу ў гміне Дуброва Беластоцкая, што на Сакольшчыне.
У Кузніцы, дзе прайшоў баль, сабраліся прадстаўнікі мясцовага самакіравання, Брацтва праваслаўнай моладзі і прыхаджане. Як адзначыў настаяцель Ячанскага прыхода Пятро Ганчарук, самае важнае – аб’яднаць людзей, якім лёс царквы неабыякавы.
– Галоўная ідэя гэтага балю – не грошы, а інтэграцыя. Каб людзі маглі сабрацца, як збіраюцца на малітву ў храме, для душы.
Падчас балю праходзілі аўкцыёны і латарэі. Усе сродкі будуць выкарыстаныя на рамонт Ячанскай царквы.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя