Дабрачынны баль у Дуброве Беластоцкай
Супольна гулялі і падтрымалі царкву ў Ячне. У Дуброве Беластоцкай адбыўся дабрачынны баль. Месцы на мерапрыемства былі раскупленыя да апошняга. Былі мясцовыя ўлады, жыхары Дубровы і госці з цэлага ваяводства. „Усе з мэтай падтрымкі царквы ў Ячне і інтэграцыі,” – кажа арганізатар айцец Пятро Ганчарук.
– У нас тут шмат чаго добрага. І танцуюць добра. Але таксама і сумоўнічаюць, размаўляюць. Гэта была мая галоўная мэта, каб людзі маглі спаткацца не толькі перад тэлевізарам, але і пры стале, пры ансамбле. Мая першая мэта – гэта інтэграцыя. Ну і таксама разам збіраем грошы на царкву.
Падтрымліваць царкву варта увесь час. Патрэбную інфармацыю можна знайсці на сайце Ячанскага прыхода.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі
