Дабрачынны канцэрт у Беластоку: «За нашу Украіну!»



У Падляшскай бібліятэцы пры поўным аншлагу прайшоў дабрачынны канцэрт украінскіх і польскіх песень у выкананні калектыву «Амела».

Мэтай выступу падзяліўся кіраўнік калектыву Збігнеў Дэмбка:

-Ведаем, якая сітуацыя ў свеце, што адбываецца за ўсходняй мяжой з нашымі бліжэйшымі суседзямі, дзе па-бандыцку напалі на незалежную дэмакратычную краіну. Самі фізічна не можам туды паехаць, але можам дапамагчы іншым чынам – песняй, зборам грошай. Бо ў дадзены момант ім гэта патрэбна.

Большую частку гледачоў канцэрта склалі жанчыны з дзецьмі, чые мужы і бацькі засталіся ваяваць ва Ўкраіне з расейскімі агрэсарамі.

Беларускае Радыё Рацыя