Дабрачынны канцэрт у Орлі
Шэсць калектываў: “Арт.Пронар”, “Гай”, “JBM”, “Вэрвочкі”, “Kors&Relaks” ды “Астэрыя” прыме ўдзел сёння, 17 студзеня, у дабрачынным канцэрце “Гарачыя сэрцы”. Пройдзе ён у Орлі, што на Падляшшы. “Канцэрт дзеля дапамогі жыхарам Орлі, якія патрацілі ўсё ў пажары,” – кажа Анна Несцярук з Гміннага асяродка культуры ў Орлі:
– Будуць сабраныя сродкі для сям’і, якая ў пажары страціла ўсю сваю маёмасць. Мы ім арганізавалі рэчавую дапамогу. Але, як вядома, жыццё ідзе, грошай не хапае. Трэба дапамагчы, каб яны змаглі свой дом адбудаваць.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Канцэрт пачнецца сёння ў 17 гадзін у рэстаране “Маэстро” ў Орлі. Будуць таксама атракцыёны для дзетак.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
