Дабрачынны забег для Ленкі ў Гайнаўцы



У гарадскім парку Гайнаўкі адбыўся дабрачынны забег для Ленкі – 3-месячнай гайнавянкі, якая нарадзілася са складаным дэфектам зроку.

Удзел у спартыўным мерапрыемстве прынялі бегуны з Гайнаўкі, Белавежы ды Бельска Падляшскага. Падчас падзеі можна было перадаць грашовую падтрымку.

«Для аперацыі вока нашай дачкі патрэбныя вялізныя грашовыя выдаткі», кажуць Яанна і Павал Францішкевічы:

Аперацыю не аплачвае дзяржава і яе робіць прыватная клініка ў Хажове,у якой не падпісана дамова з фондам аховы здароўя і таму ўсё за наяўныя грошы. Адна працэдура каштуе сем тысяч, а іх трэба паўтараць кожныя два-тры-чатыры месяцы. Каля шостага-сёмага года жыцця, у залежнасці ад таго, як расце дзіця.

Мы вельмі задаволеныя і вельмі ўдзячныя арганізатарам.

Яўгенія Артымюк, ініцыятыва «Гайнаўка бегае»

Дзіця нарадзілася без аднаго вока. Колькі б мы не сабралі, і тое добра, бо кожная залатоўка — вялікая дапамога, а нам гэта нічога не каштуе, бо мы штодня бегаем, а тут яшчэ і дапаможам. Я спадзяюся, што дапаможам, што аперацыя удасца і дзіця будзе бачыць.

Галоўным арганізатарам «Дабрачыннага забегу для Ленкі» выступілі сябры ініцыятывы «Гайнаўка бегае».

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара