Дадатковыя цягнікі, каб даехаць на Грабарку
Будуць дадатковыя цягнікі для паломнікаў, якія хочуць дабрацца на Святую Гару Грабарку на свята Праабражэння Гасподняга.
Дзякуючы дафінансаванню з Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, кампанія Przewozy Regionalne 18 і 19 жніўня дадае да раскладу пяць спецыяльных злучэнняў з Беластоку і Гайнаўкі да Сямятычаў, кажа прэс-сакратар кампаніі Рэната Герасімюк:
– 18 жніўня а 12.49 адпраўляецца дадатковы цягнік да Чаромхі, у 15.43 ён будзе ў Сычах.
Дадаткова ў дзень свята Праабражэння Гасподняга ў 6.46 з Гайнаўкі ад’язджае непасрэдны цягнік у Сямятычы праз Сычы.
Абноўлены расклад руху на 18-га і 19-га жніўня можна знайсці на нашым сайце.
Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя