Дамова на будову аэрадрома ў Беластоку падпісаная
Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі і польска-літоўскі кансорцыум падпісалі дамову на будову аэрадрома.
У межах інвестыцыі мае ўзнікнуць две ўзлётныя паласы: бетонна-асфальтавая даўжынёй 1350 метраў і травяная даўжынёй 860 метраў, а таксама неабходна тэхнічная інфраструктура. Аэрадром будзе прыстасаваны да абслугоўвання самалётаў да 50 пасажыраў. Далёкасць такіх паветраных машынаў — гэта 1500–2000 кіламетраў. Гэтага дня беластачане чакалі многія гады, кажа прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі.
– Гэта гістарычны дзень, калі гаварыць пра камунікацыю Беластока з акаляючым светам. Калі што, чарговыя выдаткі будуць вынікаць з аналізу патрэбаў рынку. Такая магчымасць будзе.
Агульны кошт інвестыцыі – гэта 46 мільёнаў злотых. Аэрадром павінен пачаць дзейнічаць напрыканцы 2018 года.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара