Данецкі аэрапорт пад кантролем украінскай арміі



864579811ukraynadonetskatma3Украінскія вайскоўцы ў ноч з суботы на нядзелю ўзялі пад кантроль Данецкі аэрапорт, паведаміў міністар абароны Украіны Валеры Гелетэй.

Паводле яго словаў, у раёне ўсталяваныя новыя вайсковыя блокпасты. Узброеныя сепаратысты «не рызыкуюць набліжацца да іх на адлегласць стралковага кантакту» і вядуць мінамётны агонь па пазіцыях вайскоўцаў з прыгарада Данецка. Напярэдадні ўкраінская армія разблакавала аэрапорт у Луганску.

Кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітры Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook напісаў, што за мінулую ноч пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у памежных раёнах двойчы былі абстраляныя з мінамётаў. Тымчук сцвярджае, што агонь вёўся з тэрыторыі Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота trt.net.tr