Дарадца Авакава – Жырыноўскаму: Вярніце нам Маскву



Лідар расейскай ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі патэлефанаваў міністру ўнутраных спраў Украіны Арсену Авакаву, аднак паразмаўляць з ім не змог.

Гутарку з лідарам ЛДПР Жырыноўскім правёў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.

У размове Жырыноўскі пагражаў маскоўскім правасуддзем і палохаў «жабрацкую Украіну» адключэннем газу і святла. Акрамя гэтага Жырыноўскі сказаў Герашчанку, што ўся паўднёва-ўсходняя Украіна — гэта Расея, і Крым таксама «спрадвечна руская» тэрыторыя.

У сваю чаргу Антон Герашчанка заявіў скандальнаму расейскаму палітыку, што : «Украіна распасціраецца ад Сяна да Дона, таму Растоў і Белгарад уваходзілі ва ўкраінскія землі».

Таксама дарадца Авакава нагадаў Жырыноўскаму, што Маскву ў 1147 годзе заснаваў кіеўскі князь Юрый Далгарукі. «Таму вярніце нам Маскву!», – сказаў Герашчанка.

Таксама ён папярэдзіў лідара ЛДПР, што Украіна будзе змагацца за сваю незалежнасць да канца, заклікаў Жырыноўскага спыніць падтрымку тэрарызму ў Данбасе і замбаванне грамадзян Расеі і Усходу Украіны.

[youtube id=”3nYVX7hPD-s”]

Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў Facebook распавёў, што Жырыноўскі патэлефанаваў пасля таго, як кіеўскі суд прыняў рашэнне пра яго арышт.

unian.net