Пачаўся цыкл сустрэч «Там па маёвай расе» (абноўлена)



На Падляшшы адраджаюць традыцыю велікоднага калядавання. У мясцовасцях Нарваўскай гміны хадзілі з валачобным. Пры гэтым спявалі адмысловыя песні перыяду першага тыдня пасля Вялікадня – агулькі. “Яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму іх спявалі з першага дня Вялікадня,” – кажа Марыя Дымітрук з калектыва “Падляшанкі”:

–  Бабы выходзілі на вуліцу і спявалі агулькі: “Ідзі, дожджык, у чужую стараною…” А на другі дзень рана хлопцы збіраліся, бралі кошык і выпраўляліся па валачобнае. Так яны ішлі ад хаты да хаты і спявалі “Свяціся, свяціся, новы Іерусалім”.

19 красавіка падляшска-палескія сустрэчы ў традыцыі “Там па маёвай расе” наведаюць мясцовасці ў гміне Мілейчыцы. Пачатак у вёсцы Мядвежыкі ў 14 гадзін.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

* * *

Набліжаецца вядзенне вясновых карагодаў. Свой пачатак маюць чарговы цыкл Падляшска-палескіх сустрэчаў ў традыцыі «Там па маёвай расе».

Пра падрабязнасці звязаныя з мерапрыемствамі расказаў нашаму радыё Дарафей Фіёнік з Музея малай бацькаўшчыны ў Студзіводах:

 – Пройдуць валачобныя карагоды – гэта даўні звычай, калі моладзь хадзіла па вёсках, спяваючы веснавыя песні. Мы сустрэнемся тут з палешукамі, тут у нас калектыў “Дараносіца” моладзевы з Хмелева і “Хмелеўскія валацугі” – дарослы. І таксама далучацца “Подляшанкі”. 

Агулам цыкль XII Падляшска-палескіх сустрэчаў ў традыцыі «Там па маёвай расе» разам з чарговымі мерапрыемствамі будзе працягвацца да першай паловы траўня. А з суарганізатарам Дарафеям Фіёнікам размаўляў Мацей Рацінеўскі.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Беластоцкі цэнтр дапамогі студэнтам з Усходу сталі лаўрэатамі конкурса падляшскага маршалка „Адкрытае Падляшскае ваяводства”. Адмысловае журы абрала дзевяць асобаў і ініцыятываў, якія развіваюць і прасоўваюць Падляшша ня толькі ў Польшчы але і за мяжой.

Этнографа, стваральніка музея Дарафея Фіёніка вылучылі за паслядоўнасць у захаванні традыцыі Падляшша і супрацоўніцтва з беларускімі калектывамі і народнымі творцамі з Палесся.

833x400

Паводле словаў  Дарафея Фіёніка, культура і традыцыя Падляшша і Палесся падзеленая штучнай мяжой:

Мяжа палітычная – рэч штучная. Усімі магчымымі спосабамі мы павінны тую мяжу нівеляваць для таго, каб людзі знаходзілі паміж сабою як найбольш магчымасцяў сустрэч, каб маглі ажыўляць другіх сваімі талентамі, здольнасцямі – такімі нармальнымі адносінамі.

Узнагароду маршалка „Адкрытае падляшскае ваяводства” атрымаў таксама Фонд “Вакно на Усход” – за стварэнне цэнтра дапамогі студэнтам, якія хочуць вучыцца ў Беластоку.

Вылучэнне ад маршалка атрымаў Музей у Бельску Падляшскім за праект “Народны ручнік”, а таксама бортнік Пётр Піласевіч з Аўгустава, які захоўвае традыцыі пчалярства Вялікага Княства Літоўскага.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя