Дарафей Фіёнік уганараваны званнем „Амбасадар Усходу”
Дарафей Фіёнік – стваральнік і дырэктар Музея малой Айчыны ў Студзіводах, атрымаў званне „Амбасадар Усходу”.
Мерапрыемства арганізавана магазінам “ Краіна Буга “, урачыстасць ўганаравання лаўрэатаў прайшла ў Янаве Падляшскім. У катэгорыі „Бізнэс” – званне атрымалі стваральніцы бравару “Гоплала” з Бельска Падляшскага. Таксама ўганаравана Беата Астроўска Гарыс – уласніца палаца ў Корчэве.
Урачыстасць прысваення званняў „Амбасадараў Усходу” прайшла ўжо шосты раз. У конкурсе ўдзельнічалі розныя ініцыятывы, якія прамуюць Усходнюю Польшчу.
Беларускае Радыё Рацыя