Дарога Беласток-Супрасль будзе закрыта
Дарога Беласток-Супрасль будзе закрыта на пачатку траўня.
Пра гэта паведаміў бурмістр Супрасля Радаслаў Дабравольскі. Раней прапаноўвалася закрыць дарогу на два месяцы. Цяпер гаворка ідзе пра пяць дзён – адразу пасля доўгіх выходных на пачатку месяца.
Паводле Радаслава Дабравольскага, аб’езд будзе пушчаны праз гміну Васількоў:
– Я атрымаў інфармацыю пра план закрыцця трасы на пяць дзён на пачатку траўня – адразу пасля травеньскіх доўгіх выходных. Аб’езд будзе пушчаны праз Студзянскі і гміну Васількоў.
З мінулага года на дарозе з Беластока ў Супрасль вядзецца рамонт. Асноўныя працы ідуць каля вёскі Краснае. Рамонт працягнецца да лістапада.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя