Дарога S-19 на Падляшшы: праблемы будаўніцтва



Справа разбудовы дарогі S-19 на Падляшшы. Пакуль гэтая дарога вядзе з поўдня рэгіёну – да Кузніцы. Разбудова прадугледжвае два варыянты: першы просты – гэта з Беластока праз Саколку і далей у Кузніцу. Другі, удвая больш доўгі – праз Кнышынскую пушчу і ахоўныя тэрыторыі Натура-2000 – і праз Карыцін. „Другі варыянт даўжэйшы амаль у два разы,” – кажа сакольскі стараста Пятро Рэцька:

– Будзем непаважна выглядаць на міжнароднай арэне, калі на беларускім баку паўстане ў 2017 годзе вельмі вялікая аўтастрада, а на нашым баку будзе нейкі нелагічны ўчастак, аддалены і эканамічна неабгрунтаваны.

Паводле віцэ-міністра інфраструктуры Ежы Шмідта, які сёння наведвае Падляшша, важна, што знайшліся грошы на пабудову дарогі хуткага руху ў напрамку польска-беларускай мяжы. Дакладная траса вызначыцца пасля кансультацый і праведзеных аналізаў:

– Гэта праблема, якую мы будзем вырашаць. На працягу месяца павінна быць прынята рашэнне. Аднак, зразумела, не можам у гэтым пытанні спяшацца і прызначаць сябе тэрмін – за тыдзень або за два. Гэта важная справа, вялікая інвестыцыя – вельмі каштоўная і важная.

Таксама ў Беластоку абмеркавалі прабег падляшскага адрэзка так званай Via Carpatia – дарогі з Балканаў да краін Балтыі. Тут таксама два варыянты – праз Элк або праз Аўгустаў. Прабег гэтай дарогі таксама вырашыцца на працягу некалькі месяцаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя