Дарота Сульжык: Зараз беларусам у Польшчы цяжка чуць, што Беларусь разам з Расеяй
Фотавыстава «Беларусь 2020: шлях да свабоды» адкрылася ў гмінным Цэнтры культуры ў Гарадку.
Экспазіцыю выставы прадставіла супрацоўніца цэнтра Дарота Сульжык:
-Выстава звязана з Фестывалем „Бульбамуві”, які быў у нас у суботу. У сувязі з гэтым прыехала да нас таксама выстава. Выставу наведваюць перадусім людзі, якія прыводзяць сваіх дзетак на заняткі. Найбольш шкада гэтых нармальных людзей – беларусаў. Цяжка нам тут, беларусам, у Польшчы, калі чуем, што Беларусь разам з Расеяй.
Дарота Сульжык таксама распавяла пра дабрачынныя зборы ў Гарадку для ўцекачоў:
-Учора ў Гарадку было паседжанне крызіснага штабу, і ў пачатковай школе збіраюць розныя рэчы. Таксама ёсць заклік да людзей, каб стварыць у нашай гміне базу, і ёсць каардынатарка – Магдалена Лотыш – дырэктарка нашага гміннага цэнтру культуры.
Фотавыстава «Беларусь 2020: шлях да свабоды» у гмінным Цэнтры культуры ў Гарадку чакае на гасцей да нядзелі 6-на сакавіка ўключна. Уваход вольны. Таксама ў цэнтр можна здаваць рэчы для гуманітарнай дапамогі.
Беларускае Радыё Рацыя