Дарожныя працы ў Кузніцы



З 12-га лістапада па 15-га снежня на аўтамабільным пункце пропуску «Кузніца» на польска-беларускай мяжы запланаваныя дарожныя працы. Гэта можа прывесці да часовых ускладненняў руху легкавых аўтамабіляў ды аўтобусаў на выездзе з Польшчы, папярэджвае Падляшская мытная служба. Падарожнікаў, а таксама турыстычныя фірмы просяць узяць пад увагу гэтую інфармацыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  biznes.interia.pl