Дарыюш Шада-Бажышкоўскі пра спаленне Вялікай Сінагогі
„Госць Рацыі” супрацоўнік тыкоцінскага аддзялення Падляшскага музею, рэжысёр, грамадскі дзеяч Дарыюш Шада-Бажышкоўскі:
– Дазволю сабе пачаць з такой аповесці, якая спадарожнічае важным габрэйскім святам. Найважнейшае – гэта Песах. Яно пачынаецца з вячэры паводле акрэсленага сцэнарыя. Пачынаецца са словаў „Навошта сустракаемся тут штогод?” Адказ: „Каб памятаць”. Канешне тое свята Песах нагадвае пра вызваленне ізраільцян з егіпецкай няволі. Гэта сумная гадавіна, бо як раз у першы дзень уваходу нямецкіх войск у Беласток, 27 чэрвеня 1941 году. Спаленне адбылося ў першы ж дзень. Цяжка дакладна вызначыць, колькі было ахвяр. Каля тысячы мужчын і дзяцей загналі ў Вялікую Сінагогу, пабудаванай у 1913 годзе, якая знаходзілася на ранейшай вуліцы Бажнічай, у раёне сучаснай вуліцы Сураскай. Вакол была шчыльная забудова ў якой збольшага жылі габрэі. Колькасць ахвяраў цяжка ацаніць, бо вядома толькі тое, што там было спалена каля 1000 чалавек. У гэты ж дзень нацысты здзейснілі пагром гэтага раёну. Мяркуецца, што загінула каля 3000 тысяч асобаў, а можа і больш.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя