Дашкольнікі пачалі “Паэтычнае трохгалоссе”



Амаль 30 дашкольнікаў з Бельска-Падляшскага і Беластока прадэкламавалі по два вершы –  адзін на польскай, а другі на беларускай або ўкраінскай мовах.

“Гэта дашкольнікі пачалі 19-ты Ваяводскі дэкламатарскі конкурс “Паэтычнае трохгалоссе”, але наперадзе таксама яшчэ шмат цікавага,” – кажа дырэктарка Бельскага дома культуры Альжбета Фіёнік:

– Наперадзе яшчэ два дні конкурсу школьнікаў, ліцэістаў і дарослых. Някепска заявы падалі дарослыя. Будзем глядзець на гэтых апошніх удзельнікаў. Для мяне гэта цяпер самае цікавае. Старэйшых каля дзесяці – ужо ёсць чым хваліцца.

У чарговыя конкурсныя дні – 24 і 25 кастрычніка, дэкламацыі пачнуцца у Бельскім доме культуры з 9.30. Сёлета свае заявы на конкурс даслала амаль сотня ўдзельнікаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя