Даследчык Ягор Сурскі распавёў пра пітны мёд у ВКЛ
Беластоцкі гістарычны клуб Beer&History другі раз наведаў гісторык, даследчык традыцыі алкагольных напояў у Вялікім Княстве Літоўскім Ягор Сурскі.

Гэтым разам ён прачытаў лекцыю пра пітны мёд у ВКЛ. На пытанне, чаму пітны мёд немагчыма купіць у беларускіх крамах, даследчык патлумачыў наступным чынам:
– Я думаю, што вельмі проста патлумачыць, што з’явіліся такія напоі з якімі асацыююцца хутчэй нейкія заганныя сацыяльныя з’явы, імі застаўлены ўсе паліцы. Гэта магутная вытворчасць – гарэлка і „чарніла”, а пітны мёд служыць іншым мэтам.
Разам з Ягорам Сурскім на клуб прыехаў вытворца пітнога мёду з Аўгустоўскай мёдасытні Пётр Піласевіч. Напрыканцы лекцыі ён наладзіў дэгустацыю прадукцыі Аўгустоўскай мёдасытні.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
