Дата дэкамунізацыі вуліцы Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім падоўжана
Канчатковая дата дэкамунізацыі вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску падоўжана да паловы студзеня, паведаміла прэс-сакратар падляшскага ваяводы Анна Ідзькоўска:
– Паводле закону тэрмін на выдачу распараджэння сканчаецца 2-га снежня. Мы павінны раней мець гэтую ацэнку, каб мець магчымасць яе праверыць і выдаць распараджэнне. На сёння гэта амаль шэсць тыдняў, але дагэтуль мы не маем гэтай ацэнкі і чакаем на яе. У нас ёсць гэты спіс, але пакуль няма інфармацыі ці ён канчатковы.
Сёння таксама бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі пераслаў у СМІ зварот, які быў накіраваны падляшскаму ваяводу 21 лістапада, у якім бельскае самакіраванне рэкамендавала захаваць назву вуліцы. Да ліста далучана таксама біяграфія Браніслава Тарашкевіча, якую рыхтавала Беларускае гістарычнае Таварыства.
* * *
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Тыднёвік беларусаў у Польшчы „NIVA”