Дэкамунізацыя ў Бельску Падляшскім



Капітан Уладзіслаў Высоцкі застанецца патронам пачатковай школы ў Бельску, захаваецца вуліца ягонага імя, і помнік. Усё дзякуючы таму што ў біяграфіі героя больш не будзе згадкі пра тое, што ваяваў пад Леніно і атрымаў званне героя Савецкага Саюза. Магчыма захаваецца назва вуліцы «30 ліпеня» (да гэтай пары гэта юбыў дзень вызвалення), пры ўмове што ваявода прыме новую матывіроўку (цяпер гэта не вызваленне, а дзень, калі завяршылася нямецкая акупацыя).

З прапановай захаваць назву вуліцы «30 ліпеня» з новай матывіроўкай выступіў радны горада Бельска Падляскага Тамаш Суліма:

Калі мы будзем суцэльна глядзець на гэты вось закон нам трэба у Бельску Падляшскім дэградаваць героя Уладзіслава Высоцкага капітана да звання паручніка, бо капітана ён стаў дзякуючы Саветам. Мы яшчэ не ведаем, ці вуліца 30 ліпеня застанецца, бо цяпер усё вырашае ваявода. І ён будзе вырашаць гэтае пытанне ў палітычным сэнсе. Калі мы не зможам утрымаць тлумачэння гэтага дня, як завяршэння нямецкай акупацыі, дык ёсць таксама прапанова, што гэта — Міжнародны дзень сяброўства.

Бургамістр Бельска Падляскага Яраслаў Бароўскі адзначае, што прадстаўнікі самакіравання не могуць не падпарадкоўвацца дзейнаму закону і часта насуперак жыхарам горада маюць змяняць назвы вуліц..

Пра закон Аб дэкамунізацыі не было дыскусіі. Сейм сабраўся, у адзін дзень прагаласаваў, і гэта прайшло ў Сенат. А абмеркавання, добра гэта ці не, не было. І мы, як бургамістры і войты, адчулі, што не маем ніякага ўплыву на гэта: ёсць закон і яго трэба выканаць. Калі мы гэтага не зробім, то 1 верасня ваявода сам скажа, што гэтая вуліца будзе называцца так і так.

Толькі 4 жніўня стане вядома ці захаваецца вуліца 30 ліпеня ў Бельску Падляшскім.. З верасня знікнуць з пуюлічнай прасторы назвы такіх вуліц у Бельску як Уладзіслава Гамулкі, Ганкі Савіцкай, Яна Красіцкага, Ванды Васілеўскай ці Народнай Гвардыі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя