Дэлегацыя з ТБШ наведала рэдакцыю Радыё Рацыя



Сёння, 14 чэрвеня, рэдакцыю нашага радыё наведала дэлегацыя сяброў Таварыства Беларускай Школы на чале з намесніцай старшыні ТБШ Тамарай Мацкевіч. Гэта пераважна школьныя настаўнікі і настаўніцы.

Старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа пазнаёміў сяброў ТБШ з працай радыё. А самыя смелыя з гасцей нават змаглі паўдзельнічаць у гутарцы з журналістам Рацыі ў жывым эфіры.

На развітанне госці атрымалі падарункі – свежыя нумары тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва” і мастацкія кнігі беларускіх аўтараў з Падляшша.

Гутарка ў жывым эфіры:

Беларускае Радыё Рацыя