Дэманстрацыя ў Беластоку: Вайна на Украіне – гэта і ваша вайна, беларусы!



Ля гарадской ратушы прайшла дэманстрацыя «Салідарнасць з Украінай», якую арганізавалі жанчыны-актывісткі і моладзь Беластоку. Прысутных прывіталі прадстаўнікі Маладзёвай Рады Беластоку:

– Ганаруся Беластокам! Усімі людзьмі, якія вельмі станоўча падтрымліваюць Украіну. Між іншым на Святога Роха, дзе ў гэты момант цэнтр, дзе можна прыносіць рэчы, якія памогуць грамадзянам, якія тут з’яўляюцца. Хацела бы сапраўды вельмі падзякаваць і абяцаць, што як моладзевая Рада гораду, будзем увесь час падтрымліваць Украіну, і рабіць акцыі накіраваныя на гэта.

Удзельнікі акцыі актыўна дзяліліся антываеннымі меркаваннямі. Прысутныя ўкраінцы заклікалі беларусаў не баяцца і ўступаць у вайну супраць расейцаў:

– Я прыйшла, бо вельмі спачуваю Украіне і таму, што зараз там адбываецца. Лічу на тое, што гэта як найхутчэй скончыцца.

– Разважлівым людзям і так усё зразумела канешне. Але каб не было такога меркавання, што беларусы ўсе падтрымліваюць Лукашэнку, прыходжу.

– Калі мы пераможам Пуціна і Расею, мы скінем гэты рэжым, то адначасова ўпадзе і рэжым Лукашэнкі.

– Не можа так быць у 21 веку. Забыліся, што Гітлер з вамі рабіў? Будзе сорам, што вы з Расеі ці Беларусі!

Мітынг прайшоў мірна і пад наглядам паліцыі. Агулам на дэманстрацыі «Салідарнасць з Украінай» сабралася больш за 100 чалавек.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя