Дэпутат ад Падляшша можа ачоліць Камісію замежных спраў
Дэпутат з Падляшша можа ачоліць Камісію замежных спраў у Польскім Сейме.
Кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі кіруючай партыі Грамадзянская платформа Роберт Тышкевіч атрымаў рэкамендацыю ад дэпутацкага клуба Грамадзянскай платформы і паводле неафіцыйнай інфармацыі прыме гэтую прапанову. Раней кіраўніком Камісіі замежных спраў у польскім парламенце быў Гжэгаж Схетына, які ў новым урадзе стаў міністрам замежных спраў.
Роберт Тышкевіч шмат гадоў займаецца замежнай палітыкай, у прыватнасці быў кіраўніком Парламенцкай групы па справах Беларусі.
