Дэпутаты літоўскага Сейма змякчылі да другога чытання закон пра візавыя абмежаванні



Дэпутаты літоўскага Сейма змякчылі да другога чытання закон пра візавыя абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расеі, паведамляе delfi.lt.

У прыватнасці, абмежаванні на выдачу відаў на жыхарства беларусам адкладзенае да 1 ліпеня 2023 года. Аўтар прапановы Ёнас Яруціс патлумачыў яе патрэбамі бізнесу: „У Літве больш за 50% кіроўцаў-дальнабойшчыкаў — грамадзяне Беларусі… „, — заявіў дэпутат.

Таксама выключэнні зробленыя ў палажэнні аб забароне на атрыманне літоўскага грамадзянства. Атрымаць грамадзянства зможа чалавек, які адказвае патрабаванням закона аб натуралізацыі (пражыў у Літве 10 гадоў, здаў экзамен па літоўскай мове ды інш.) і не ўяўляе пагрозы для нацыянальнай бяспекі і грамадскага парадку.