Дэсантна-штурмавая рота Сахашчыка знаходзіцца на данецкім напрамку



Беларуская дэсантна-штурмавая рота ў складзе УСУ знаходзіцца на данецкім напрамку. Яна з’яўляецца рэзервам камандзіра адной з асобных штурмавых брыгад.

Пра гэта парталу „Зеркало” расказаў яе стваральнік Валерый Сахашчык — прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях абароны і бяспекі.

Прадстаўнік Кабінета заяўляе, што да апошняга часу наконт дзейнасці беларускай штурмавой роты вытрымлівалі рэжым маўчання, але цяпер ад яго пачынаюць адыходзіць.