Для беларускіх ваяроў ва Украіне працягваюць збор сродкаў беларусы Швецыі
Дабачынныя марафоны арыентаваныя выключна на беларускую дыяспару ў канкрэтнай краіне, – распавёў адзін з ініцыятараў беларус Зміцер Вассэрман:
– Мы збіраем на контр-арганізацыі, і тое, што ім зараз патрэбна: гэта грузавыя аўтамабілі, у нас запісаныя патрэбныя параметры. Ім патрэбныя поўнапрыводныя 6-8 калёсныя грузавыя машыны. Мы пакуль не ведаем, ці ў нас атрымаецца сабраць на ўсю машыну.

Адпаведныя рахункі на ахвяраванні можна знайсці на сацыяльных старонках беларусаў Швецыі, а таксама ў іх адмысловай суполцы. Пра кожны збор даецца асобная інфармацыя, таму ініцыятары заклікаюць за сачыць за ёй.
Беларускае Радыё Рацыя
