Для людзей і пра людзей



Ці можна цікава пісаць пра лакальныя праблемы і падзеі гміннага ці павятовага маштабу? Гэта стала выклікам для групы журналістаў, якія штодня займаліся лакальнымі тэмамі ў чатырох падбеластоцкіх гмінах Гарадок, Супрасль, Міхалова і Заблудаў. Амаль год таму ў падляшскай медыяпрасторы з’явілася выданне БІЯ-24, якое піша для жыхароў і пра жыхароў.

У лютаўскім нумары найбольш увагі прысвячаем грамадскім тэмам, дзеянням грамадскіх аб’яднаннаў і фондаў,  – распавяла  журналістка выдання БІЯ-24 – Юліта Неплох-Сітніцка:

– Прыкладам таго з’яўляецца Аб’яднанне “ Na Niеbiеsko” з Міхалова пад Беластокам. Аб’яднанне было створана амаль паўгода таму і дапамагае людзям з абмежаванымі магчымасцямі, перш за ўсё дзецям з аўтызмам. У сваю чаргу ўжо неўзабаве ў Супраслі адкрыецца дом для людзей з абмежаванымі псіхічнымі  магчымасцямі. Змогуць яны там пражываць са сваімі апекунамі і такім чынам рыхтавацца да самастойнага жыцця. Калі не стане апекуноў, найчасцей бацькоў, дзеці з псіхафізічнымі абмежаваннямі неяк мусяць увайсці ў дарослае жыццё.

РР: БІЯ-24 таксама шмат месца выдзеліла справам, звязаным з трансгранічным супрацоўніцтвам, а таксама і з беларускай нацыянальнай мешчасцю.

Юліта Неплох-Сітніцка: Натуральна, пішам пра ўсялякія цікавыя ініцыятывы, ці то прадстаўнікоў розных канфесій, ці то прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў. Для прыкладу ў лютаўскім нумары пішам пра ініцыятву настаяцела праваслаўнага прыходу ў Гарадку. Які ініцыяваў стварэнне сонечнай фермы, дзякуючы якой выкарыстўваецца сонечная энэргія для атрымання электраэнергіі. Яна ў сваю чаргу выкарыстоўваецца на патрэбы прыходу.

РР: А калі ідзе пра супрацоўніцтва з Беларуссю?

Юліта Неплох-Сітніцка: У гэтым нумары пішам якраз пра супрацоўніцтва, якое гміна Міхалова наладзіла з Ваўкавыскам. У рамках гэтага супрацоўніцтва рыхтуюць тры супольныя праекты. У сваю чаргу гміна Супрасль наладзіла супрацоўніцтва з Зэльвай і Вялікай Бераставіцай. Але пра гэта найлепш распавядзе бургамістр Супраслі Радаслаў Дабравольскі.

Радаслаў Дабравольскі: Так, я нядаўна быў у Беларусі ў Зэльве. З мясцовымі ўладамі заключылі дамовы аб супрацоўніцтве ў культурніцкай галіне. Таксама супрацоўнічаем з Украінай у рамках Еўразвязаўскай праграмы „Польшча- Беларусь-Украіна”.

 

Поўнасцю гутарку слухайце ў далучаным файле:

Гутарыла Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя