«Дні адкрытых дзвярэй еўрапейскіх фондаў» у Дубінах



У Дубінах, што пад Гайнаўкай, можна пазнаёміцца з практычным выкарыстаннем сродкаў з Еўразвяза. У мясцовым Этнаграфічна-экуменічным цэнтры пачаліся «Дні адкрытых дзвярэй еўрапейскіх фондаў». У час падзеі, між іншым, можна даведацца пра спосабы здабывання еўрапейскіх фінансавых сродкаў ды прынцыпы функцыянавання цэнтра ў Дубінах.

Кажа каардынатар працы Этнаграфічна-экуменічнага цэнтра Марэк Багроўскі:

– Гэта такая імпрэза, падчас якой задарма можна скарыстацца шматлікімі фукцыямі гэтага аб’екта, а таксама пазнаёміцца з яго гісторыяй, даведацца, як паўставаў гэты аб’ект, як здабываліся грошы на яго будаўніцтва. Можна будзе даведацца, як выглядала арганізацыя ўсяго гэтага працэсу раней і як усё гэта выглядае цяпер. Даведацца пра правілы карыстання аб’ектам.

У рамках «Дзён адкрытых дзвярэй» будзе можна таксама паглядзець выставу вялікафарматнай старой фатаграфіі з ваколіцаў Гайнаўшчыны, а ў суботу, 20 траўня, з 18:00 можна будзе паглядзець спектаклі і канцэрты мясцовых калектываў. Этнаграфічна-экуменічны цэнтр у Дубінах працуе з 2010 года і з’яўляецца ўстановай Гайнаўскай гміны.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота gmina-hajnowka.pl