Дні Бельска Падляшскага
„Cleo”, гурт „Arkа Noego” і рок-гурт „Luxtorpeda” выступяць падчас 39 Дзён Бельска Падляшскага. Працягнуцца мерапрыемствы да нядзелі 27 траўня. Быў арганізаваны гістарычны даклад, прэзентавана новая кніга Андрэя Сальнікава. Таксама прайшоў штогадовы канцэрт вучняў бельскай музычнай школы. „Гэта толькі пачатак – наперадзе шмат цікавых сустрэч і рознага кшталту мерапрыемстваў”, – кажа бурмістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі:
– Мы стараліся адпаведна падрыхтаваць гэтыя дні. Сардэчна запрашаю на святкаванне ўсіх жыхароў Бельска Падляшскага, а таксама Беластока, Гайнаўкі, Браньска, Сямятыч.
„Cleo” выступіць 26 траўня а 21:30. 27 траўня а 17:00 выступіць гурт „Arkа Noego”, а 21:00 „Luxtorpeda”. 24 траўня ў горадзе пройдзе Свята культуры школьнай моладзі. Таксама можна будзе наведаць Мілітарный пікнік, Міжнародны Ягелонскі Кірмаш ды Мота Маёўку.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя