Дні горада Бельска Падляшскага
У Бельску Падляшскім пачынаюцца 36-я Дні горада. Мерапрыемствы, у якіх будзе шмат беларускіх акцэнтаў, працягнуцца з 29 траўня па 1 чэрвеня.
„Мы, як горад,сёння, у час нашага свята, наладзім афіцыйнае супрацоўніцтва з беларускім горадам”, – кажа бурмістр горада Яраслаў Бароўскі:
– А 15-й гадзіне пачнецца ўрачыстасць падчас якой будзе падпісана дамова пра супрацоўніцтва з беларускім горадам Кобрын, што дасць нам шанс на развіццё.
Урачыстае адкрыццё Дня горада адбудзецца ў Бельскім доме культуры, пачатак а 16.30. На працягу чатырох дзён адбудуцца канцэрты гуртоў „Brathanki”, „Armia” і „The Toobes” (Беларусь), пройдзе Ягелонскі кірмаш ды шмат чаго іншага.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя