Дні Культуры Крэсаў у Беластоку



У Беластоцкай філармоніі адбудуцца Дні Культуры Крэсаў. Імпрэзу, якая адбываецца ўжо ў шаснаццаты раз, адкрые канцэрт калектываў з Беларусі і Літвы.

Выступіць калектыў „Сальчане” з літоўскага горада Салечнікі і „Спяваючае Гародня” – калектыў, які створаны адмыслова да інаўгурацыйнага канцэрта Дзён Культуры Крэсаў, кажа арганізатар мерапрыемства Рафал Церняк з Таварыства сяброў Гародні і Вільні:

– Гэты гурт створаны спецыяльна да гэтага адзінага канцэрта, у які ўваходзяць настаўнікі і выкладчыкі музыкі з гарадзенскіх школ. Яны прадставяць трошачкі іншы рэпертуар, больш сур’ёзны – будуць песні, сярод іншых, Фрыдэрыка Шапена і Станіслава Манюшкі.

У час канцэрта ў фае філармоніі адбудзецца традыцыйны Казюковы кірмаш. Падчас фестывалю будуць праведзены гістарычныя даклады, сустрэчы з палякамі з-за мяжы, а таксама прэзентацыя літоўскіх і беларускіх страваў.

Dni-Kultury-Kresowej

Беларускае Радыё Рацыя