Дні публічнага тэатру ў Беластоку



Беластоцкі тэатр лялек, драматычны тэатр імя А.Венгеркі, а таксама Опера і Філармонія Падляшская ў гэтам годзе далучыліся да „5-х дзён публічнага тэатру” ў Беластоку, якія пройдуць 18 і 19 траўня.

Пра ініцыятыву распавядае Юлія Стэпанюк з Беластоцкага тэатру лялек:

-У Інстытуце тэатральным у Варшаве падумалі, што ёсць вельмі шмат прычын, па якіх людзі не прыходзяць у тэатр. І калі кошт білету будзе даступны – у гэтым годзе 350 грошаў – гэта повад, з якім складана спрачацца. У рамках гэтай акцыі мы запрашаем на два спектаклі. Дзякуючы дафінансаванню Інтытута тэатральнага і Міністэрства культуры мы можам паглядзець спектаклі па ўсёй Польшчы, а не толькі ў Беластоку.

Старт продажу білетаў адбудзецца 18 траўня у Оперы і Філармоніі Падляшскай а 9-ай, у драматычным тэатры – а 10-ай, у Беластоцкім тэатры лялек – а 11-ай гадзіне. Максімальна можна купіць 2 квіткі, плаціць можна толькі наяўнымі, і таксама няма магчымасці рэзэрвацыі квіткоў.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток