Дні салідарнасці ў Кракаве
3-4 чэрвеня ў віле Дэцыюша пройдзе фестываль «Культура ў эміграцыі».

Цягам фестывалю адбудуцца сустрэчы і дыскусіі з удзелам беларускіх літаратараў, у прыватнасці, Уладзіміра Някляева, Уладзіміра Арлова, Ганны Янкуты ды іншых.
3 чэрвеня ў праграме заяўленыя сярод іншага дзіцячы спектакаль і візуальны праект Марыі Алены Банэт.
4 чэрвеня вілу наведае лідарка АПКБ Святлана Ціханоўская. Дэмакрытычная лідарка зробіць выступ на тэму «перспектываў Вольнай Беларусі».
Музычны складнік будзе прадстаўлены хорам этнічнага спеву на чале з Настай Хмель. Акром таго, будзе працаваць беларуска-польскі кніжны кірмаш.
Падрабязней з праграмай фестывалю «Культура ў эміграцыі» можна пазнаёміцца на сайце willadecjusza.pl.
