«Дні славянскай пісьменнасці» ў Бельску пачнуцца семінарам пра музыку
«Дні славянскай пісьменнасці» – мерапрыемства з такой назвай пачынаецца ў Бельску Падляшскім. Цягам бліжэйшых двух дзён адбудзецца шэраг культурных падзеяў прымеркаваных да славянскай пісьмовасці. Першы дзень мерапрыемства пачынаем ужо а 14-й гадзіне ў Музеі малай бацькаўшчыны ў Студзіводах, кажа арганізатар Дарафей Фіёнік:
– У экалагічным музеі будзе адбывацца семінар. Мы засяродзімся на такой тэме: сувязі традыцыйнага спеву Полесся, асабліва Піншчыны, і даўняй царкоўнай музыкі. Жыхары нашага горад і госці будуць мець нагоду ўжо ў 17 гадзін у Пакроўскай царкве маліцца пры спеве візантыйскіх мелодый хору імя Багдана Анісімовіча.
Акрамя семінару цягам двухдзённага мерапрыемства запланаваныя між іншымі таксама кірмаш кнігаў, ды выставы. На ўсе імпрэзы, зладжаныя ў рамках «Дзён славянскай пісьменнасці», уваход бясплатны.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя