„Дні свабоды і грамадзянскіх правоў” у Беластоку



У 30-ю гадавіну першых часткова свабодных выбараў у пасляваеннай Польшчы, у Беластоку, таксама як і ў іншых гарадах краіны, пройдзе святкаванне “Дзён свабоды і грамадзянскіх правоў”.

З 31 траўня па 7 чэрвеня тут адбудзецца: паказ фільму, адкрыццё выставы, пройдуць дэбаты ды іншыя мерапрыемствы. Падчас адмысловага канцэрту прагучаць старыя шлягеры, якія дапамогуць адчуць дух тых часоў. Кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

– 4 чэрвеня 1989 года мы нават не ведалі, якімі могуць быць наступствы таго дня. Перамены, якія пазней насталі, мелі шанцы развівацца ў такім кірунку. 30 год – гэта круглая дата,  з гэтай нагоды ў Беластоку пройдуць “Дні свабоды і грамадзянскіх правоў” з 31 траўня па 7 чэрвеня. У сувязі з гэтым мы падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў.

Падрабязную праграму святкаванняў “Дзён свабоды і грамадзянскіх правоў” можна знайсці на старонцы bialystok.pl.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bialystok.pl