Добраахвотнай пажарнай камандзе з Галадоў – 90



Адкрыццё і асвячэнне пажарнага дэпо і заадно вясковага клубa ды народны фэст – так свой юбілей 90-гадовай дзейнасці адзначала добраахвотная пажарная каманда ў вёсцы Галады, што ў гміне Бельск Падляшскі. “Старшынём нашай каманды я стаў у 1947 годзе”, – кажа солтыс вёскі Галады Мікола Пятроўскі:

– Узнікла ў 1928-ым годзе, а сёння маем 2018. Выходзіць, што 90 гадоў маем. Таму і адзначаем. Пры нагодзе зрабілі рамонт дэпо і клуба, бо гэта ўсё разам. Нас вельмі шмат: 52 пажарнікі і 16 чалавек у жаночай дружыне.

Пры пажарнай камандзе дзейнічае таксама калектыў “Луна”. Сябры каманды наладзілі пры дэпо міні-музей пажарнага абсталявання. У калекцыі ёсць арыгінальны конны пажарны воз з 1928 года.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара