Добрая забава, вядомыя песні і нагода патанцаваць



«Гарантуем добрую забаву, вядомыя песні і, вядома, нагоду для танцаў». Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты», запрашае на Беларускую патанцоўку ў Гайнаўцы. Забава пройдзе ўвечары 15 верасня ля чыгуначнага вакзала „Гайнаўка-Цэнтральная. Перасадачная Станцыя Культуры”.

«Запрашаем і малых, і вялікіх, і старэйшых, і малодшых»,— кажа арганізатар Лукаш Плева са звязу «Шчыты»:

— Шчыра запрашаем, прыходзьце, гуляйце,дорра баўцеся.Разам з нашай патанцоўкай, культурнае таварыства «Паштоўка» ладзіць сваю імпрэзу: адкрыццё праекту “Гайнаўка Цэнтральная”. Ток бок тут, на вакзале мае стварыцца гайнаўскі цэнтр культуры.

Беларуская Патанцоўка ў Гайнаўцы пачынаецца ў 19.07.  Раней, ў 17:00, афіцыйнае адкрыццё цэнтра „Гайнаўка-Цэнтральная. Перасадачная Станцыя Культуры”. Вечар музыкі забяспечаць Давід Шымчук Band і беларускі гурт Guda, які, акрамя выступу, правядзе таксама майстар-класы танцаў.  Уваход вольны.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка