“Дом творцаў” запусціў серыю майстар-класаў “Прыродны голас”



Арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў” супольна з “Беларускім моладзевым хабам” запусцілі серыю майстар-класаў “Прыродны голас”.

Пра тое, як прайшоў старт заняткаў, распавёў выкладчык і этна-спявак Сяржук Доўгушаў:

– Адбыўся ўжо першы майстар-клас, гэта мой. Можна назваць яго вакала-тэрапія, ёга голасу, знаёмства з прыродным гучаннем, прыродным дыханнем. І я заўважыў, што вельмі запатрабаваны майстар-клас, перааншлаг. Я бяру на свой занятак 10 чалавек, а там было, мабыць, 30 ці больш яшчэ. Я бачу, што ёсць у гэтым патрэба, і сапраўды гэта таксама тэрапія. Рэабілітацыя і  тэрапія, і лекаванне сваім гукам, сваім голасам, сваім дыханнем.

Заняткі ладзяцца ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве, уваход – вольны.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя