Дональд Туск: Верасень 1939 года не павінен паўтарыцца



Падчас выступу на ўрачыстасцях з нагоды 75-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны на месцы яе пачатку – Вестэрплятэ, што каля Гданска, польскі прэм’ер, будучы кіраўнік Еўрапейскай Рады Дональд Туск шмат казаў пра Украіну:

– Гледзячы сёння на трагедыю ўкраінцаў, гледзячы сёння на вайну, бо гэтае слова трэба ўжываць на ўсходзе нашага кантынента. Верасень 1939 года не можа паўтарыцца, кола гісторыі замкнулася, і тут на Вестэрплатэ кажучы сёння “ніколі больш вайны”, трэба сказаць на ўвесь голас разам з нашымі саюзнікамі, што гэта не будуць толькі словы.

Польскі прэм’ер прыгадаў, што праз некалькі дзён адбудзецца вельмі важны саміт НАТА:

– Кіраўнікі краінаў Паўночнаатлантычнага альянсу сустрэнуцца ў Вялікабрытаніі, каб разам падумаць над новай палітыкай, ключавой мэтай якой з’яўляецца бяспека і выніковасць дзеянняў нашай заходняй супольнасці ў адносінах да пагрозы вайны ўжо не толькі на ўсходзе Украіны.

У той жа час на Данбасе працягваюцца баявыя дзеянні. Украінскія вайскоўцы супраціўляюцца націску сепаратыстаў, якія імкнуцца захапіць Луганскі аэрапорт. Раней міністр абароны Украіны заявіў, што ў Данецк увайшлі расейскія войскі.

[youtube id=”7l1HXF8HNME”]

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя