Драмтэатр далучыўся да акцыі „Шыццё ратуе жыццё”



Краўчыхі са студыі Драматычнага тэатру Аляксандра Венгеркі ў Беластоку шыюць маскі для медычных работнікаў. Установа падтрымала акцыю „Шыццё ратуе жыццё”.

Маскі цяпер з’яўляюцца адным з найбольш запатрабаваных тавараў. Падчас эпідэміялагічнай пагрозы шпіталям трэба ад 25000 да 35000 масак у месяц. Цэны на іх растуць, а шпіталі не ў стане закупіць такую ​​вялікую колькасць самастойна.

Адным з асноўных атрымальнікаў масак у Беластоку зʼяўляецца шпіталь Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, куды паступаюць пацыенты заражаныя каронавірусам.

Паволе прэс-рэлізу