„Драўляны Беласток”



Выразанне драўляных упрыгожанняў хатаў, супольны пікнік і гарадская гульня— ужо вядомая праграма сёлетніх майстар-класаў пад назвай „Драўляны Беласток”. Гэта праект групы фанатаў, якія хочуць зберагчы ад забыцця і заняпаду беластоцкія шэдэўры драўлянай архітэктуры. У час майстар-класаў удзельнікі таксама наведаюць беластоцкія драўляныя хаты і пачуюць аповеды жыхароў.

plakat_noneditable2

 

Па словах каардынатаркі праекта «Драўляны Беласток» (Białystok z Drewna) Сыльвіі Дэц, мэта праекта будаваць цікаўнасць да драўлянай архітэктуры.

— Паказаць жыхарам нашага горада, што драўляная архітэктура — гэта важная частка нашай гісторыі і яна — найбольшы элемент, на падставе якога можна будаваць прамоцыю нашага горада, бо ў гэтым спецыфіка Беластока.

 

Майстар-класы пачнуцца ўжо ў бліжэйшыя выходныя. У суботу і нядзелю ўсе ахвотныя даведаюцца як зрабіць выразкі-упрыгожванні драўляных хатаў. Ужо можна запісацца на майстар-класы. Трэба даслаць сваю заяўку на адрас электроннай пошты [email protected].

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток