Другая лабараторыя на Падляшшы пачне даследаваць пробы на каронавірус
У хуткім часе пачне працаваць другая лабараторыя на Падляшшы, якая будзе даследаваць пробы на наяўнасць каронавіруса.
Лабараторыя будзе дзейнічаць на базе Медыцынскага ўніверсітэта ў Беластоку.
Два тыдні таму аналізы тэстаў з новым узбуджальнікам пачала лабараторыя ў санітарна-эпідэміялагічнай станцыі ў Беластоку. Навукоўцы з Медыцынскага ўніверсітэта дапамагаюць вывучаць пробы і пазычылі два свае прыборы для аналізаў.
Свае першыя даследаванні другая лабараторыя можа пачаць у панядзелак (30.03).