Другі дзень 39-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі “Гайнаўка”



У Беластоку сёння, 18 верасня, а 17.00 пачнуцца конкурсныя праслухоўванні, якія працягнуцца таксама і ў суботу. Уваход на гэтыя канцэрты вольны. Але колькасць гледачоў абмежаваная з прычыны пандэміі. З гэтай жа прычыны ў конкурсных праслухоўваннях бярэ ўдзел усяго толькі 10 калектываў.

Кажа арганізатар фестывалю Мікалай Бушка:

– На гэты момант пандэмія закрыла магчымасць удзельнічаць хорам з усходу. Многія хоры таксама і з другіх краін проста баяцца прыехаць. Сёлета больш сціплая будзе конкурсная частка. Два дні конкурсу, у кожны з іх выступяць па пяць хораў. І будуць гэта хоры з Польшчы, з Латвіі, з Балгарыі, з Венгрыі і з Грэцыі.

У Варшаве ў рамках фестывалю сёння адбудуцца пазаконкурсныя выступленні хораў з Грэцыі і Балгарыі.

Арганізатары фестывалю нагадваюць, што ўваход на ўсе канцэрты магчымы толькі ў масцы.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя