Другі дзень царкоўнай музыкі ў Гайнаўцы
Пачаліся конкурсныя праслухоўванні фестывалю “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”. 14 траўня ў саборы Святой Тройцы пачнецца другі дзень праслухоўванняў, напярэдадні ў саборы выступілі дзевяць хораў. Сярод іх быў і дзіцячы хор нядзельнай школы прыхода Святога Міколы Цудатворцы ў Бераставіцы. “Спадзяюся, наш рэпертуар спадабаецца,” – кажа кіраўніца хору Вера Яроміч:
– Украінская кампазітарка Алена Юнек, Бартнянскі, Кастальскі, Часнакоў, грэчаскі распеў, таксама Юлія Дзянісава – наша беларуская манахіня-кампазітарка. Малітва ёсць малітва.
14 траўня пачуем дзесяць хораў, у тым ліку беларускія: менскі хор “Срэценіе”, настаўніцкі калектыў “Аніма” са Свіслачы і хор кобрыньскага сабора Святога Аляксандра Неўскага. Пачатак мерапрыемства ў 15 гадзін.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара