Другую ўстаўную грамату БНР пісалі пад дыктоўку ў Варшаве



Беларусы Варшавы пазнаёміліся са зместам гістарычнага дакумента падчас агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая ўжо дзясяты раз праходзіць у Міжнародны дзень роднай мовы. Працягвае паэтка і тэлевядоўца Валярына Кустава:

Мы пісалі Агульнанацыянальную беларускую дыктоўку. Гэта традыцыя, якая доўжыцца ўжо 10 гадоў. Уласна кажучы, сёння быў юбілей год. І акурат першая дыктоўка пісалася да 90-годдзя БНР. Такім чынам, гэтай дыктоўкай мы пачынаем марафон святкавання 100-годдзя БНР.

Сувязь паміж развіццём нацыянальнай культуры і дабрабытам насельніцтва тлумачыць прафесар гісторыі, выкладчык Варшаўскага Універсітэта Вячаслаў Швед:

– Уся гісторыя розных краінаў, не толькі нашай, паказвае, што чым больш народ валодае мовай, карыстаецца ёй, тым больш ён узрастае ў сваёй культуры агульнай, а таксама эканамічнай, што звязана, канешне, і з побытам.

Тэкстам дыктоўкі была Другая ўстаўная грамата Выканаўчага камітэта Усебеларускага з’езду, прынятая ў Менску 9-га сакавіка 1918 года. Менавіта гэты дакумент абвесціў паўстанне Беларускай Народнай Рэспублікі.

[Not a valid template]

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара