ДТЗ у Данбасе: загінулі 13 украінскіх вайскоўцаў



13 вайскоўцаў украінскай арміі загінулі ў выніку сутыкнення аўтобуса з грузавым аўтамабілем ў Арцёмаўску Данецкай вобласці. 18 чалавек атрымалі траўмы ў выніку ДТЗ, паведамляе прэс-служба МУС Украіны. Прычынай сутыкнення называюцца дрэнныя ўмовы надвор’я.

„На месцы трагедыі працуе камісія ў складзе прадстаўнікоў ваеннай пракуратуры, работнікаў ДАІ, следча-аператыўная група МУС Украіны і камандавання Нацыянальнай гвардыі Украіны”, – адзначаецца ў прэс-рэлізе ўкраінскага МУС.

Здарэнне адбылося ў ходзе ратацыі добраахвотнікаў і вайскоўцаў у зоне канфлікту. Пацярпелых даставілі ў Арцёмаўск, адкуль іх перавязуць у Харкаў і іншыя гарады.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота AFP