Дуброўскі ліцэй прываблівае моладзь з Беларусі



Штогод больш беларусаў вучыцца ў Дуброве Беластоцкай. Ліцэй імя генерала Нікадэма Суліка прываблівае моладзь з Беларусі. Дуброўскі ліцэй прапануе беларусам бясплатнае навучанне, а таксама дадатковую навуку польскай мовы.

Зараз тут навучаецца каля 30 беларусаў з Гарадзеншчыны, кажа намеснік дырэктара Яна Пігель:

– У нашым ліцэі каля 30 вучняў з Беларусі, у асноўным з Гарадзеншчыны. На гэтым тыдні таксама мы накіраваліся ў Беларусь з рэкламай нашага ліцэя. Былі мы ў трох мясцовасцях, сустракаліся там з палякамі, з вучнямі беларускіх гімназіяў і іх бацькамі, якія б хацелі прыехаць да нас у наступным годзе і атрымаць навучанне ў нашай школе.

Сёлета ўпершыню вучаніца з Беларусі рэпрэзентавала Дуброўскі ліцэй у алімпіядзе па беларускай мове.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя