Дуброўскі сыр – у спісе рэгіянальных прадуктаў Польшчы
Дуброўскі сыр патрапіў у спіс традыцыйных рэгіянальных прадуктаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі.
Зараз у гэтым спісе знаходзіцца каля 50 прадуктаў з Падляшша. Сталася так дзякуючы намаганням Таварыства мясцовага прадукту з Дубровы Беластоцкай. Як гаворыць старшыня арганізацыі Галіна Радуха, у ваколіцах Дубровы такі сыр здаўна быў паўсюднай стравай.
– Сыры ў нас, у нашай ваколіцы, пачалі рабіць даўно. Раней людзі не мелі чаго есці, бо не было столькі розных тавараў, як цяпер. Таму мелі ўсё сваё: мяса, малако. Трымалі шмат кароў – вось і рабілі гэтыя сыры.
У спіс традыцыйных рэгіянальных прадуктаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі ўвайшоў таксама хлеб на заквасцы з Садка, што ў гміне Дуброва Беластоцкая.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі