Два дні ў Ілавайску



Фільм з такой назвай быў прэзентаваны ў Варшаве, ва “Украінскім свеце”.  У стужцы паказваецца два дні з франтавога жыцця добраахвотніцкага палка “Азоў”.

2015-01-23_Zavalnia_film_pra_Azou_fota2

Прадстаўнік палка ў Варшаве Уладыслаў Кавальчук кажа, што ў сваёй стужцы аўтар хоча данесці гледачам, паказаць знутры, што насамрэч адбываецца на ўсходзе Украіны:

– Гэты фільм зняты Русланам Ганашчаком,  добраахвотнікам палка “Азоў”. Ён здымаўся непасрэдна ў час ваенных дзеянняў. Руслан – журналіст і сам непасрэдна браў удзел ва ўсіх ваенных аперацыях, падчас якіх і здымаў стужку. Ён хацеў расказаць, што не знаходзячыся на вайне, у спакойнай абстаноўцы, людзі часта не разумеюць, што адбываецца на ўсходзе Украіны. Яны не разумеюць, якая ідзе барацьба і з кім. Не разумеюць, што з гэтым агрэсарам не можа быць ніякіх перамоў, бо ён заўжды будзе пашыраць свой імперскі апетыт.

Фільму пакуль што няма ў вольным доступе, ён будзе дэманстравацца на розных паказах. Плануецца пераклад стужкі на польскую і ангельскую мовы.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара